Старонка:Язэп Варонка.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лічыцца з фактам істнаваньня нацыянальных украінскіх і польскіх войскаў, — цягнуў з развязаньмем пытаньня аб дазваленьні беларусам фармаваць свае нацыянальныя часткі, затым прабаваў правесьці праект утварэньня беларускай чырвонай арміі і ў скутку стаў забараняць і зачыняць беларускія вайсковыя арганізацыі наагул. Як ведама латышскія ваеныя часьці ў свой час адыгралі дзеля бальшэвіцкага рэжыму ролю свайго звычаю жандармска-казацкіх сотняў, пакуль іх не зьменілі кітайцы і башкіры.

Для беларусоў — бальшэвізм спачатку быў незразумелым зьявішчэм, аднак ўзрост беларускай справы ад гэтага не спыніўся; наадварот, Вялікая Беларуская Рада, маючы на увазе моцна устаноўленную звязь яе з усімі беларускімі арганізацыямі (абы яны мелі выразна нацыянальны выгляд,) асабліва ваеннымі, якія былі утворэны блізка не на ўсіх франтах Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радай, пачула ў сабе даволі сіл, каб склікаць вялікі Беларускі Устаноўчы Зьезд.

Разагнаны перэд тым Ўсерасейскі Устаноўчы Збор, у выбарах ў які, дзякуючы новай пролетарскай. »свабодзі“, беларусы поўнага учасьцьця прыняць не маглі, даў повад беларусам падумаць аб сабе болей, ніж яны думалі да гэтай пары.

Беларускі Устаноўчы Зьезд пад імем 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, скліканы быў Вялікай Беларускай Радай у сьнежню 1917 году і працаваў ад 5 да 18 чысла ў Менску. На ім было прэдстаўлена