Старонка:Язэп Варонка.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
I.

Петраграцкі перэварот 27 лютага 1917 году, вядомы пад назвай „фэвральскай рэвалюцыі“, дадаў да нацыянальнага руху ўсіх народаў, населяўшых былую Расею яшчэ і востра палітычны выгляд.

Як і украіцы, палякі, латышэ, літвіны, і беларусы-ўсюды сталі арганізавацца ў палітычныя абьеднаньня і ўжэ ў сакавіку таго ж году склікалі ў Менску першы зьезд беларускіх нацыянальных і палітычных дзеячоў.

Часовы Расейскі „Рэвалюцыйны“ Ўрад, аслабаніўшы старонку ад царызму, не змог сам усьцерагчыся, каб не захварэць царскай палітыкай і доўга на знайходзіў тых срэцтваў, якія выбавілі бы Расею ад развалу. Расейскія Габінэты князя Э. Львова[1] і А. Керэнскага за ўвесь час рэвалюцыі ад лютага да кастрычніка 1917 году паказалі сваю поўную несьвядомасьць у нацыянальных пытаньнях і гэтым самым дапамаглі самачыннасьцыі паўстаючых ўсюды

  1. слушна: Г. Львоў (Вікікрыніцы)