Старонка:Язэп Варонка.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

культурай і дзеля гэтага той, хто не адразу шчыра выказываў сябе ў беларускай справе, мог навалачы на сябе вінавачэньне ў польскай чы расейскай арыентацыі.

Больш непрыемней сталі адзначацца нікаторыя беларусы ў польской арыентацыі тады, калі нацыянальная справа стала справай палітычнай, а яшчэ болыш, калі сіла польскіх войскаў перэмагла сілу расейска-бальшэвіцкай навальніцы. Ганебный росквіт польскай справы вельмі дрэнна адазваўся на нікаторых беларускіх дзеячах: асабліва з вялікім жалем гэта трэба падкрэсьліць адносна да тых дзеячоў, якія да гэтага часу мелі за собою вялікі стаж у 15 — 20 гадоў нацыянальнай работы. Звычайных авантурнікаў, якія пайшлі ў найміты да палякоў, ніхто з беларусоў шкадаваць не можэ.

І вось гэта апошняе і давяло да таго, што сярод беларускіх нацыянальна-палітычных кіраўнікоў зрабіўся ў студзеню 1919 году надлом, ад чаго ясна адзначыласа та невялічная кучка людзей, якая „упала да ног“ польскага магната, як збаўцы беларускага народу ад занепаду, і ўмешала польскія грошы ў беларускую справу. Разумееца, 99 % беларускага грамадзянства з палякамі не пайшла!

Каб дакончыць наш агляд, зьвернем нарэшці яшчэ увагу на тую галіну культурнай працы на Беларусі, якая абыймае сабою выдавецкую работу, справы друкаў і распаўсюжэньне голасу грамадзянства.

Аб агульна-выдавецкай працы ў раёні польскай акупацыі гаварыць многа не трэба: гэта справа