Старонка:Язэп Варонка.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

беларускага руху. Не можна ўпусьціць з вока таго факту, што фэльдмаршал Гіндэнбург першы — ў пачатку 1916 году асобным расказам абьявіў беларускую мову ў старой акупацыі мовай раўнапраўнай іншым мовам у краі: літоўскай, жыдоўскай і польскай. Праўда, не ў інтэрэсах імпэратарскага гэнерала было называць у той, чы іншай часьці акупацыі переважываючай мовай (чы па нашаму дзяржаўнай) беларускую, чы літоўскую. Але, апроч таго, што пры немцах на беларускай мове друкаваліся адозвы, пашпарты, падтрымліваліся беларускія школы, школьныя выдавецтва, і то ўсё ў вельмі незначных, адносна да іншых, размерах, больш мы учасцьця нямецкай грашавой дапамогі беларускай справе не знайходзім.

Што датыча польскай дапамогі беларускай справе, то да конца 1919 году ніхто з беларусоў гэтага нідзе ні чуў, ні бачыу. Расейскія русыфікатары лаялі беларускіх дзеячоў за тое, што яны твораць элемэнт перэходны да палякоў, што яны „польскія найміты“ і так далей, але ў той самы час палякі ўсюды выступалі проці таго, каб ніякім спосабам не ўводзіць беларускай мовы ў касьцеле, бо гэта ёсьць перэход да маскалёў і схызматыкаў. Такім чынам і з аднаго і з другога боку беларускую справу залічалі, то да польскай, то да маскоўскай інтрыгі, але фактычна ні адна з гэтых старон справе не дапамагала. Зразумела, трэба было, разьбіраючыся у самой справе беларускага адражэньня, чэкаць помачы беларусам ад польскіх землеўласьнікаў