Старонка:Язэп Варонка.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скасаванай Рады Рэспублікі, польскія ураднікі утварылі новую „Найвышэйшую Раду“, якая стала нават падтрымліваць скінуты Радай Рэспублікі і мусіць вельмі салодкі для палякоў стары Урад.

Аднак уцёкшыя з Менску кіраўнікі Рады Рэспублікі і новага Ураду гэту новую авантуру хутка спынілі і „найвышэйшыя беларусы“ падаліся „ў адстаўку“.

Расхвалены праект арганізацыі беларускіх частак у польскаі арміі, атрымаўшы высокую згоду Начальніка Речы Польскай Паспалітай і распаўсюжэны яшче ў восень 1919 году, да студзеня 1920 году не даў ні воднага салдата, ні воднага беларускага штыка.

Беларуская дзяржаўная справа йзноў перайшла на бежэнскае палажэнье. Асобна яна разьвілася ў гэты момэнт у Літве, дзе зьяўляецца часткай абьеднанай беларуска-літоўскай справы. Нежалежна ад гэтага, самастойная беларуская акцыя на падставі дабрасусецкіх адносін моцна пашырылася ў Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Чэхіі і пры Украінскім Урадзе.

VI.

У заключэньне абгляду ўсяго пэрыаду беларускага руху ад пачатку 1917 году, патрэбна зьвярвуць увагу і на рожныя вінавачэньня беларусоў у іх нешчырасьці і на спробы знайсьці ў грунце беларускага руху нямецкія, польскія, альбо якія іншыя грошы.

Што датыча першага, то ў свой час, як мы бачылі, немцы падавалі вялікія надзеі ў дапамозе адраджэньню беларускае культуры і распаўсюжэньню