Старонка:Язэп Варонка.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

беларускіх палітыкаў. Спачатку нішто здаецца не гаварыла аб благім канцы. Рада ўзмацоўвала свае пазыцыі, — але з палякамі гаварыла не надта. Важнейшыя пастановы адцягіваліся. Палякі цешыліся, што Рада іх не лае, пашыралі далей сваю акупацыю і, затаіўшы дух, чэкалі ад Рады Граматы аб уніі з Польшчай, чы правідловей, пацьвержэньня… старой Гарадэльскай Уніі. У гэтай надзеі Рада то і была склікана! Але замест гэтага, беларусы перавыбралі Прэзыдыум Рады, зьменілі Раду Міністраў адпаведна да голасу партыяў і вынесьлі энэргічны пратэст проці польскага гаспадарэньня ў краі. Тут то палякі і зьнялі маску з свайго твару, абвесьцілі Раду распушчэнай, як установу, якая пажадала рабіць дзяржаўную працу „немаючы на гэта законнага права“. Між тым, як год таму назад, калі Рада прыгатаўлялася прыняць уладу ў краі (пасьля прыняцьця „Статуту 9 кастрычніка“), увайшоўшыя ў Раду ад польскіх груп віднейшыя прадстаўнікі палякоў на Беларусі (ўсе юрысты, адзін навэт сучасный Старшыня Менскага Вакружнага Суду), тады Рада мела на гэта законае права, аб чым палякі вельмі гаманілі!…

Роспускам Рады помста палякоў неўдзячным беларусам не акресьлілася: часьць новага Беларускага Ўраду і Прэзыдыуму Рады — яны пасадзілі у турму. Уцэлеўшыя ад гэтага польскага разгрому беларускія дзеячы ўцяклі з Менску і рожнымі дарогамі прабраліся йзноў заграніцу.

На мейсцэ распушчэнай, а па іх словам —