Старонка:Язэп Варонка.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

а потым адкінулі ад сябе ня толькі шчырых беларусоў, але і беларусоў-бальшэвікоў: усю справу ўзялі ў свае лапы маскоўцы, армяне, палякі і жыдоўскія адшчапенцы, прыкрыўшы сябе вышэйпрапісаным беларускім імем.

У хуткім часе, тое самае было зроблена і ў Вільні, дзе была абьяўлена адоноса да літоўцаў такая жэ Літоўская Рэспубліка. Затым, так як бы перэчытаўшы старыя белрускія газэты і праклямацыі, бальшэвікі абьедналі абедзьве Рэспублікі ў адну пад імем Літоўска-Беларускай і стварылі адзін урад, галавой якога пасадзілі для большэй бэзпэкі бальшэвіка-літвіна. Праца гэтага „Рабоча-Селянскага Ўраду“ выразілася ў выданьні колькіх праклямацый, адозваў, двух-трох кніг на беларускай мове, а што самае цікавае, — ў адданьні пад суд, надзору надзвычаяк, высылцы, чы проста зачыненыю ў астрог многіх беларускіх нацыянальных дзеячоў, часьць якіх, у момэнт падходу палякоў да Менску ў летку 1919 году, бальшэвікі вывезьлі, як закладнікаў, у смаленскія і маскоўскія турмы.

Выцягіваючы сабе найбольш карысьці за прапаганду назвы Беларускай Савецкай Рэспублікі, бальшэвікі, арганізавалі на фронці з палякамі і беларускія чырвоныя палкі. Значэньне якіх, гэтай „беларускай аружнай сілы“ дзеля беларусоў было ў тым, што ў бальшэвіцка-польскай вайне біліся, пралівалі кроў і гінулі не каранныя палякі і маскоўцы, а беларусы з абедвёх старон, таму што і ў польскіх войсках паны арганізавалі на гэтым фронці