Старонка:Язэп Варонка.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яны далі можнасьць падняць галаву, як актыўным ворагам беларускага руху, так і скрытым анты-беларускім элемэнтамі — а, ласьне, зьмяніўшым свае погляды на нацыянальную справу жыдоўскім бундаўцам і даўно заслужыўшым благую славу велікарасейскім эс-эрам, якія страцілі свае палітычныя пазыцыі ў Расеі яшчэ ў 1917 гаду. У канцы лістапада апошнія, дзякуючы скасаваньню цэнзуры, літаральна сталі цкаваць цёмны і несвядомы элемэнт на ўсё тое, што было утворэна бэларусамі і клікаць да парахаваньня.

Гэныя выступленьня далі думку беларусам чэкаць небэзпэкі ў разе неспадзеванага выйсьця немцаў з Менску і разруйнавалі надзеі зьберагчы беларускія дзяржаўныя установы ў цэласьці. Беларускага войска не было, немцы адыйшлі ад Воршы, надыходзілі бальшэвікі з іх „надзвычайкамі“ і кітайскімі адрадамі, пасовывалася на Беларусь фізычная сьмерць.

У пачатку сьнежня беларускія установы вынесліся з Менску. На момэнт ўлада ў месьці і нібы-то ў краі перайшла да бундаўцаў і эс-эраў-маскалёў, якія зараз-жэ былі зліквідаваны бальшэвіцкім ваенна-рэвалюцыйным камітэтам, захапіўшым „чырвоны Менск“ 8 сьнежня.

Беларусоў спаткаў лёс украінцаў: яны пакінулі сваю сталіцу пад напорам крывавай маскоўкай сілы.

IV.

Пакуль у Менску ўсе бэз вынятку беларускія арганізацыі абьедналіса каля Рады Беларускай