Старонка:Язэп Варонка.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларускага Ўраду, вырабляючыся патроху з бальшэвіцкіх турмаў, сталі вясьці сваю працу ў большэй часьці нелегальна і паднялі агітацыю за незалежнасьць… ад бальшэвікоў і чужынцоў.

Тым часам бальшэвікі, такім жа ганебным спосабам расправіўшыся з Украінскай Цэнтральнай Радай, задумалі заключэньне міру на Нарадзе ў Берэсьці-Літоўскім.

Згодна з наказам Зьезду, нелегальны Беларускі Урад паслаў на Нараду ў Берэсьцье і сваіх дэпутатаў (якія змаглі папасьці туды толькі пад відам райцаў Украінскай Дэлегацыі), але перашкодзіць угавору ф.-Кюльмана з Троцкім беларускія дэпутаты спозьніліся.

Баючыся за свой лёс у Беларусі, бальшэвікі зусім спынілі працу блізка ўсіх беларускіх арганізацый, асабліва ваенных; пасьля звароту беларусоў з пратэстам проці падпісаньня Берэсьцейскага Міру барацьба гэта прыняла вельмі востры характэр. На жаль у Петраградзі зьявілася кучка особ — беларускіх хатніх палітыкаў, якая, зманеная грашовымі інтэрэсамі, зыйшлася з бальшэвікамі і стала яшчэ горэй псаваць працу сваякоў на бацькаўшчыне і навэт прадаваць іх.

Між тым падпісаньне Берэсьцейскай Умовы шыкавала дзеля Беларусі пашырэньне абшараў нямецкай акупацыі.

III.

Лёзунг бальшэвікоў „ні міру, ні вайны“ немцаў не спалохаў, а ні. Паход іх на Дзвінск адгукнуўся