Перайсці да зместу

Старонка:Элемэнтарная альгэбра (1922―1924). Частка II.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Апошнюю формулу можам графічна прадставіць у форме квадрата з бокам n. На рысунку 19-м n=6.

Рыс. 19.


Рыс. 19.

3адачы.

590. Знайсьці суму ўсіх цотных лікаў да 200 уключна.

591. Знайсьці суму n выразаў прогрэсіі

÷a,2a−b,3a−2b,.....

592. Знайсьці апошні выраз і суму выразаў, маючы a1=7,d=4,n=13.

593. Знайсьці апошні выраз і суму выразаў, ведаючы a1=56,d=−3,n=11.

594. Маючы апошні выраз=149, розьніцу d=7 і колькасьць выразаў n=22, знайсьці першы выраз і суму выразаў прогрэсіі.

595. Маючы першы выраз=10, апошні=−9 і суму n выразаў=10, знайсьці розьніцу і колькасьць выразаў.

596. Маючы першы выраз=36, апошні=8 і колькасьць выразаў n=15, знайсьці розьніцу прогрэсіі і суму n яе выразаў.

597. Маючы першы выраз=−45, колькасьць выразаў n=31 і суму n выразаў=0, знайсьці апошні выраз і розьніцу.

598. Маючы першы выраз=14,5, апошні=32 і розьніцу=0,7, знайсьці колькасьць выразаў і суму.

599. Маючы розьніцу прогрэсіі d=12, колькасьць выразаў n=25 i суму n выразаў=−75, знайсьці першы і апошні выразы прогрэсіі.

600. Маючы першы выраз=41, розьніцу d=2 і суму n выразаў=4784, знайсьці колькасьць выразаў і апошні выраз.

601. Маючы розьніцу прогрэсіі d=4, апошні выраз=88 і суму Sn=1008, знайсьці колькасьць выразаў і першы выраз прогрэсіі.