Перайсці да зместу

Старонка:Элемэнтарная альгэбра (1922―1924). Частка II.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Прогрэсіі.


Арытмэтычная прогрэсія.

§67. Арыммэтычнай прогрэсіяй называецца рад выразаў (лікаў), у якім кожны наступны выраз розьніцца ад папярэдняга на адзін і той самы лік.

Арытмэтычнай прогрэсіяй будуць напрыклад:

1,2,3,4,5,6.... (натуральны рад лікаў)
1,3,5,7,9.... (рад няцотных лікаў)
2,4,6,8,10.... (рад цотных лікаў)
7,10,13,16....
8,3,2,7,12....
5,323,213,1,13.... i г. д.

Лікі, якія твораць прогрэсію, называюцца выразамі прогрэсіі, а розьніца паміж даным выразам і папярэднім называецца розьніцай прогрэсіі.

Калі розьніца ёсьць дадатная, то прогрэсія называецца ўзрастаючай, калі розьніца адмоўная прогрэсія спадаючая.

Для абазначэньня арытмэтычнай прогрэсіі перад першым яе выразам пішам знак ÷

ПРЫКЛАДЫ.

I.÷4,7,10,13,...

Розьніца прогрэсіі=3; прогрэсія ўзрастаючая.

II.÷9,5,1,3,7,...

Розьніца прогрэсіі=4; прогрэсія спадаючая.

§68. Абазначым першы выраз прогрэсіі праз a1, другі праз a2, трэці праз a3,..., агульны выраз праз an, розьніцу прогрэсіі праз d.