495. Плошча простакутнага агароду мае кв. мэтраў; даўжыня яго на м. больш за шырыню. Знайсьці даўжыню і шырыню агароду.
496. Прадалі некалька кілёграмаў тавару, за рублёў; цана кілёграма (у рублёх) на менш за лік кілёграмаў. Колькі кілёграмаў прадалі?
497. На р. к. купілі некалька грамаў тавару двух гатункаў, прычым другога на больш, чым першага. За грам кожнага тавару плацілі столькі капеек, колькі было куплена грамаў гэтага тавару. Колькі купілі грамаў кожнага гатунку?
498. Нанялі двух наймітаў за розную плату. Першы працаваў на дзён больш за другога і атрымаў рублёў, а другі зарабіў рублёў. Калі-б першы атрымоўваў плату за кожны дзень такую, як другі, а другі — такую, як першы, дык яны-б атрымалі роўныя сумы. Колькі кожны з іх зарабляў штодзень?
499. Ці магчымы такі простакутны трыкутнік, у якога бакі выражаюцца трома пасьледаўнымі цотнымі лікамі?
500. Некалькі асоб павінны былі заплаціць пароўну, усяго рублі. Каб іх было на менш, то кожны павінен быў-бы заплаціць на рублі больш. Колькі было ўсяго асоб?
501. На роўніцы знаходзіцца некалькі пунктаў, прычым праз кожную пару пунктаў праходзіць асобная простая лінія. Усіх такіх ліній . Колькі пунктаў?
502. Два кашы віна рознага гатунку, з якіх першы зьмяшчае на бутэлек больш, чым другі, — каштуюць і рублёў. Калі-б у першым было на бут. менш, а ў другім на бут. больш, то яны-б разам каштавалі рублёў. Колькі бутэлек у кожным кашы?
503. Басэйн напаўняецца дзьвёма трубамі ў гадз. Адна першая труба напаўняе яго на гадз. хутчэй, чымся адна другая. У які час кожная труба, працуючы асобна, можа напоўніць басэйн?
504. Купец, прадаўшы гадзіньнік за рублёў, атрымаў столькі процантаў зыску, колькі рублёў яму самому каштаваў гадзіньнік. Колькі купец сам заплаціў за гадзіньнік?
505. Ці магчымы такі многакутнік, у якім было-б усяго дыягоналяў?
506. Купілі тавару двух гатункаў, першага на рублёў, другога на руб. Другога гатунку на кілёграмы больш, чымся першага, і каштуе ён за кілёграм на рубель больш. Колькі купілі кожнага гатунку?
507. У бочцы знаходзіцца літраў віна. У першы раз выліваюць з яе пэўную колькасьць літраў віна і дапаўняюць бочку вадой; ізноў выліваюць з бочкі такую самую колькасьць мешаніны і даліваюць столькі-ж вады, посьле чаго ў бочцы засталося толькі літраў чыстага віна. Колькі літраў вылівалі кожны раз?
508. Два капіталы, роўныя ў суме рубл., паложаны ў банк; першы дае што-год рублёў зыску, другі — р. Калі-б перамяніць іх процантныя таксы, то капіталы давалі-б роўныя зыскі. Якія гэта капіталы?
509. Супольны капітал двох прадпрыемстваў ёсьць роўны р. Капітал першага быў у абароце месяцаў, а другога — месяцаў. Посьле гэтых тэрмінаў капітал першага, разам з зыскам, стаў роўным р., а другога — р. Знайсьці пачатковы капітал кожнага прадпрыемства.
510. Знайсьці лік, якога квадрат, разам з кубам, ёсьць роўны дзевяціразаваму наступнаму ліку.
511. Дзьве асобы адначасна выяжджаюць з аднаго месца ў другое. Першая робіць у гадзіну на адзін кілёмэтр больш за другую і прыяжджае на гадз. раней. Адлегласьць паміж месцамі кілём. Колькі кілёмэтраў робіць кожная асоба ў гадзіну?