| 180. | 181. | ||
| 182. | |||
| 183. | |||
§26. Корні ёсьць падобныя тады, калі маюць аднаковыя паказальнікі і адны й тыя самыя падкарэнныя лікі; так, напрыклад, падобнымі корнямі будуць:
Часам здараецца, што падобныя ў істоце корні, дзякуючы таму, што яны ня прыведзены да нормальнага віду, здаюцца непадобнымі, як, напрыклад, корні:
Дзеля гэтага, каб знайсьці падобнасьць корняў, трэба прывесьці іх спачатку да нормальнага віду; тады:
Як бачым, корні нашы — падобныя.
Грунтуючыся на аснове падобнасьці корняў, можам іх злучаць (водлуг правілаў злучэньня вымерных лікаў), напрыклад:
Калі падобныя корні маюць розныя літарныя коэфіцыенты, то пры злучэньні звычайна корань выносім за дужкі, напрыклад:
§27. Складаньне і адніманьне ірацыянальных лікаў робім паводлуг правілаў складаньня і адніманьня вымерных лікаў, а ўласна:
Каб дадаць ці адняць ірацыянальныя адначлены, трэба выпісаць кожны член з уласьцівым знакам;
Каб дадаць ірацыянальны многочлен, трэба выпісаць папарадку ўсе яго члены з папярэднімі знакамі;
Каб адняць ірацыянальны многачлен, трэба ва ўсіх яго членах зьмяніць знакі на супраціўныя.
Посьле выкананьня дзеяньня ў кожным з трох пералічаных выпадкаў трэба зрабіць усе магчымыя ўпрошчаньні, г. ё. прывесьці корні да нормальнага віду і потым злучыць падобныя выразы: