| 84. | 85. | ||
| 86. | 87. | ||
| 88. | 89. | ||
| 90. |
§15. У матэматыцы істнуе цэлы рад вялічынь, якія ня могуць быць выражаны ані пры помачы цэлых лікаў, ані пры помачы звычайных, дзесятковых або пэрыодычных дробаў. Да гэткіх лікаў належаць: стасунак акружыны кола да дыямэтру, стасунак дыягоналі квадрата да яго боку, стасунак даўжыні году да даўжыні дня і шмат іншых.
Велічыня, якая ня можа быць дакладна выражана за дапамогаю цыфр зьяўляецца выразам нявымерным.
Да нявымерных лікаў паміж іншым належаць так званыя ірацыянальныя лікі, г. ё. корні якіх нельга дакладна выразіць цэлым або дробавым (не пэрыодычным) лікам. Так, напрыклад:
ёсьць нявымерныя ірацыянальныя[1] лікі.
Што гэтыя корні ня могуць быць выражаны пры помачы цэлых лікаў, — бачым адразу. Каб давесьці, што яны ня могуць быць выражаны і за дапамогаю дробаў, зробім адваротнае дапушчэньне, г. ё. уявім сабе, што корань -е ступені цэлага ліку ёсьць дроб, які посьле скарочаньня будзе мець выгляд
Падносячы абодва бакі гэтай роўнасьці ў -ую ступень, атрымаем:
Але і ня маюць супольных сумножнікаў, значыцца, іх ступені таксама ня могуць мець супольных сумножнікаў і дзеля гэтага ня можа быць роўным цэламу ліку .
З разважаньня гэтага вынікае наступны вынік: калі з лічніка ці назоўніка дробу нельга дабыць дакладнага корня, то даны выраз ёсьць лік нявымерны.
Кожны нявымерны лік заключаецца ў граніцах, якія называюцца яго прыбліжэньнямі. Калі граніцы зложаны толькі з цэлых адзінак, то кажам, што нявымерны лік ёсьць вылічаны з прыбліжэньнем (з дакладнасьцю) да адзінкі; калі ў склад прыбліжэньня ўваходзяць дзесятыя часткі адзінкі, то нявымерны лік ёсьць вылічаны з прыбліжэньнем да адной дзесятай і г. д.
- ↑ Адкрыцьцё ірацыянальных лікаў прыпісваюць так званым пітагорэйцам — вучням вялікага грэцкага матэматыка Пітагора (5 век перад Нар. Хр.).