Перайсці да зместу

Старонка:Элемэнтарная альгэбра (1922―1924). Частка II.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


З трох элемэнтаў:

a,b,c

усе магчымыя перастаўкі будуць:

abc,acb,bac,bca,cab,cba.

Калі маем 5 элемэнтаў, то можам рабіць перастаўкі, зьмяняючы рознымі спосабамі парадак элемэнтаў; напрыклад, з элемэнтаў a,b,c,d,e можам тварыць наступныя перастаўкі:

abcde,
abced,
abdce,
bacde,
......
i г. д.

Адсюль бачым, што перастаўкі зьяўляюцца частным выпадкам разьмяшчэньняў, а мянавіта — перастаўкі з m элемэнтаў ёсьць разьмяшчэньні з m элемэнтаў па m.

Лік пераставак з m элемэнтаў будзем абазначаць знакам Pm (P — пачатковая літара францускага слова Permutations).

З прычыны таго, што

Pm=Amm,

значыццаPm=m(m1)(m2)......321,

абоPm=123......(m2)(m1)m(2)

г. ё.: колькасьць пераставак з m элемэнтаў ёсьць роўная здабытку натуральных лікаў ад 1 да m (уключна).

Для скарочаньня формулы часта, заместа раду натуральных лікаў ад 1 да m, пішуць літару m з клічнікам, а значыцца:

Pm=m!

Напрыклад:

P5=5!=12345=120.

ПРЫКЛАД I.

У колькі розных спосабаў можна запрэгчы ў рад чацьвёрку коняў?

Адказ:

P4=1234=24.

ПРЫКЛАД II.

Колькі пяцёхцыфровых лікаў можна утварыць з цыфр: 3,5,6,7,9?

Адказ:

P5=12345=120.