2) Урэшце, яшчэ адна задача[1], якую звычайным шляхам досыць трудна разьвязаць і пры разьвязваньні якой заўсёды робяць памылкі:
3 Гавру (францускі порт) штодня роўна ў поўдзень выяжджае параход да Нью-Йорку, а з Нью-Йорку так сама штодня роўна ў поўдзень выяжджае параход гэтага самага таварыства да Гавру. Пераезд адбываецца роўна ў дзён (усё роўна — у той, ці ў другі бок). Сколькі параходаў свайго таварыства, едучых з Нью-Йорку, спаткае ў дарозе параход, які выйдзе з Гавру сягоньня ў поўдзень?
На гэтае пытаньне, звычайна, адказваюць — сем, думаючы толькі аб параходах, якія павінны з сёньнешняга дня выйсьці ў дарогу, і забываючы аб тых параходах, якія ўжо знаходзяцца ў дарозе.
Разьвязак навочна прадстаўлен на рысунку 17-ым:

Калі, скажам, наш параход выйшаў з Гавру 7-га чысла, дык графік яго будзе Як бачым, ён спаткае ў моры параходаў, ды яшчэ той, які прыходзіць у Гавр у самы момант адходу, ды яшчэ той, які выходзіць з Нью-Йорку ў момант прыходу туды нашага параходу; усяго, значыцца,
Графік паказвае, апрача гэтага, што сустрэчы будуць адбывацца штодня ў поўдзень і поўнач.
Знайсьці пры помачы графікаў разьвязкі наступных задач:
32. З дзьвёх станцый і адлеглых адна ад другой на кілёмэтраў, выйшлі насустрэч два цягнікі. Першы цягнік робіць кілёмэтра ў мінуту, а другі кілёмэтр у мінуту. У сколькі мінут пасьля выхаду першага і ў якой адлегласьці ад A цягнікі спаткаюцца?
33. Сьлімак штодня ад 6-ай гадзіны раніцы да 6-ай гадз. веч. паўзе ўгару па дрэве і паднімаецца на мэтраў, а за ноч, пакуль сьпіць, спускаецца на мэтры. Пачаўшы паўзьці з раніцы нядзелі, калі (у які дзень) ён паднімецца на мэтраў?
Даная ў гэтым аддзеле так званая „сыстэма коордынат“, дзякуючы якой мы можам графічна прадставіць кожную функцыйную залежнасьць між альгэбрычнымі лікамі, была адкрыта вядомым францускім матэматыкам Рэнэ Дэкартам (René Descartes, 1596—1650).
- ↑ Францускага матэматыка Эд. Люка.