Перайсці да зместу

Старонка:Шэўчэнка і беларуская паэзія (1939).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Другі жыве, як скот.
Адзін другім гандлююць,
Купляюць як той квас, —
Падноскі падбіваюць
Стаячаму не раз“.

(Янка Купала, т. I, стар. 117)

|}

Абодвы гэтыя вершы нагадваюць пачатак паэмы Шэўчэнка «Сон».

„У всякого своя доля
І свій шлях широкий:
Той муруе, той руйнуе,
Той не ситим оком
За край світа зазирае
Чи нема краіны,
Шоб заграбаць і з собою
Взять у домовину;
Той тузами абірае
Сват в його хати,
О той нишком у куточку
Гострить ніж на брата“.

Цэлая серыя другіх твораў беларускага паэта блізкая і родная творам вялікага украінскага паэта. У паэмах Шэўчэнкі «Неофіты», «Марыя» і ў іншых сустракаюцца радкі, поўныя іроніі і сарказму, накіраваныя супроць бога, які з патураннем пазірае на ўсякія злачынствы, што чыняцца над народам. Такія ж творы ёсць і ў Янкі Купалы, як напрыклад «Цару неба і зямлі». Ёсць яны і ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Родная Украіна, яе цяперашняе гістарычнае мінулае, палкае замілаванне да яе, да свайго народу, сум і журба ў разлуцы з імі з незвычайнай мастацкай сілай і эмоцыянальнасцю адбіты ў шмат якіх творах Тараса Шэўчэнкі. Гэтыя-ж пачуцці ў дачыненні да свае краіны выказаны і ў многіх вершах Янкі Купалы: «Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні», «Мая малітва», «Крыўда» і шмат іншых. Злосна і бязлітасна бічуе Шэўчэнка дэспатаў-цароў і дармаеднае, тупое духавенства. Гэтыя матывы ў вялікай ступені ўласцівы і паэзіі Янкі Купалы. У Шэўчэнкі мы знаходзім вершы, у якіх гучаць боль і горыч па адрасу сыноў сваёй краіны, якія забываюць пра яе. Усе гэтыя матывы гучаць і ў шмат якіх вершах Купалы і Коласа. Аб уплыве Шэўчэнкі на беларускую паэзію і ў прыватнасці на паэзію Янкі Купалы і Якуба Коласа гаворыць і сама паэтычная форма іх твораў. Прыёмы паэтычнага паралелізма, уласцівага народнай творчасці, вельмі часта прадстаўлены ў паэзіі Шэўчэнкі. Гэтыя ж прыёмы вельмі часта сустракаюцца і ў беларускай паэзіі. Напрыклад, у Шэўчэнкі ў паэме «Таполя»:

„Защебече саловейко
В лузі на калині, —
Заспівае казаченько,
Ходя по долині“.

У Купалы ў вершы «Над ракою ў спакою».

„Над ракою у спакою
Зацвітала каліна, —
Ў сяле за ракою
Вырастала дзяўчына“.