рамі геніяльнага украінскага паэта. Гэта — песні рэкруцкія, песні аб сірочай долі, чумацкія песні. Так, у Шэўчэнкі ў паэме «Сава»:
|
Ой, привезли да приёму |
У беларускай песні:
|
Вязуць мяне ды прыёму… |
У Шэўчэнкі ў той жа паэме:
|
Сталі хлопців |
У беларускай песні:
|
Той дарожанькай рэкрут вядуць |
Такіх прыкладаў шмат, але і прыведзеных даволі, каб пераканацца ў блізкасці творчасці беларускага народа да паэзіі Шэўчэнка.
Ці магла маладая беларуская паэзія, цела і кроў ад народнай творчасці, вабраўшая ў сябе ў асобе яе найболей відных прадстаўнікоў рэволюцыйны і дэмакратычны дух яе, ці магла яна не падупасці пад уплыў роднай ёй і па зместу і па форме творчасці геніяльнага украінскага паэта. Вядома, не. Ужо ў самых першых творах Якуба Коласа і Янкі Купалы адчуваецца гнеўны голас Тараса Шэўчэнка, калі яны выступаюць супроць царскага прыгнечання, супроць багачоў, якія нажываюцца і будуюць свой дабрабыт на непасільнай працы працоўнага народа. У Тараса Шэўчэнкі вучыліся яны знаходзіць гнеўныя і бязлітасныя словы, накіраваныя супроць прыгнятацеляў народа. Вядомыя шэўчэнкаўскія вершы
|
Думы моі, думы моі, |
выклікаюць цэлы рад аналагічных вершаў у беларускіх паэтаў. У Якуба Коласа:
|
Ой, вы, думкі, думкі, |
У Янкі Купалы:
|
Песні мае, песні, |