Багдановіч прыводзіць выказванне праф. Кастамарова аб Шэўчэнку, што «Шэўчэнка, як паэт, гэта быў сам народ, прадоўжваючы сваю паэтычную творчасць, што «песня Шэўчэнкі была сама па сабе народная песня, толькі новая, такая песня, якую цяпер мог заспяваць цэлы народ». Гэтую меткую выразу, зробленую, як кажа Багдановіч, на вока, трэба выверыць шляхам аналіза творчасці Шэўчэнкі. І ён ставіць прад сабою задачу — даць аналіз верша украінскага генія і выясніць сродкі паэтычнага ўплыву, які мае ў сабе гэты верш. Зрабіўшы падробны аналіз рытмікі паэзіі Шэўчэнкі, адзначыўшы яе спецыфічныя асаблівасці, Багдановіч прыходзіць да вываду, што «у асобе Шэўчэнкі сусветная літаратура мае паэта з вершам меладычным і зграбным, паэта, які хараство сваіх твораў будаваў не на сродках паэтычнага ўплыву, што б’юць у вочы, а наадварот — на сродках найболей тонкіх: асанансах, алітарацыях, унутраных рыфмах; паэт, які да гэтага хараства адзначаных элементаў верша далучыў яшчэ незвычайную сілу сваіх рытмаў, а таксама арыгінальнасць, жывасць і грацыёзнасць рознастайных метраў». Па ліку ўнутраных рыфм Багдановіч не знаходзіць у рускай літаратуры паэта, роўнага Шэўчэнку. «Як раз тут — гаворыць Багдановіч — у гэтай вобласці верша і выясняецца, быць можа, найболей дасканала ўсё тонкае хараство паэзіі Шэўчэнкі: звонку простая, скромная, яна поўна ўнутраным, прыхаваным, не кожнаму зроку даступным, прыгожаствам».
Так ацэньваў Багдановіч паэзію геніяльнага кабзара. У другім сваім артыкуле, прысвечаным стагоддзю з дня нараджэння Шэўчэнкі, Максім Багдановіч гаворыць аб агульна-людскім значэнні твораў вялікага украінскага паэта. «Пэўна, — піша Багдановіч, тыя глыбока-нацыянальныя формы, у якіх заключан гэты агульна людскі змест, шмат болей скажуць сэрцу украінца, чым чалавеку іншай народнасці. Але і гэтаму апошняму Шэўчэнка не будзе чужым і незразумелым, і ў яго душы творы украінскага паэта знойдуць сабе водгук, бо над ім своеасабліваю чэканкаю хаваецца поўнацэнны метал духоўнай культуры, агульнай усім цывілізаваным народам».
Максім Багдановіч займаўся таксама перакладам вершаў Шэўчэнкі на рускую мову. Ён пераклаў вершы — «Кастамарову», «У няволі», «У няволі цяжка», «І неба няўмыта», «Гатова, парус распусцілі». Пераклады зроблены з той увагаю, з якою наогул ставіўся Багдановіч да твораў Шэўчэнкі.
Вось у агульных рысах агляд асноўных момантаў уплыву Шэўчэнкі на маладую беларускую паэзію. Як мы бачым, уплыў гэты вельмі значны, і Шэўчэнку належыць пачэснае месца ў фармаванні нашай паэзіі. Гэты агляд — першая спроба даследваць ролю Шэўчэнкі ў развіцці беларускай паэзіі. Агляд далёка не поўны і праілю страваны галоўным чынам паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа і Паўлюка Труса і то далёка не ў поўнай меры.
Сто дваццаціпяцігоддзе з дня нараджэння Т. Г. Шэўчэнкі выклікала вялікую зацікаўленасць з боку беларускіх паэтаў да літаратурнай спадчыны песняра украінскага народа. Горача адгукнуліся яны на гэту слаўную дату. Яны паставілі перад сабою задачу — даць поўны і поўнацэнны пераклад «Кабзара» на беларускую мову. Бела-