Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кестр, мусіць дзесяць або сто тысяч чэлавек… Дык гэтакі аркестр так голасна грае, што ў другім горадзе, суседнім, так мусіць вярстоў за сто, людзі пад гэту музыку скачуць… (ізноў я. в.) Тру-ля-ля, тру-ля-ля…

Мяшочак (падсоўваецца). А вы, граф, любіце астраномію?

Мацальскі. Што? Каго? А! проста кажучы, зоркі глядзець… Ха-ха-ха! Вясёлая кумпанія! Люблю вясёлых людзей!.. Тру-ля-ля!.. Тру-ля-ля…

Зьява 9.

Тыя-ж і Гаўдэнт.

Гаўдэнт (з правых дзьвярэй высоўвае галаву, паказвае бутэльку з віном, псыкае і ківае пальцам да жонкі).

Магдалена (да гасьцей). Выбачайце, я зараз… (выходзіць на кліч мужа).

Зьява 10.

Тыя-ж без Магдалены і Гаўдэнта.

Мацальскі. А! гаспадарскія клопаты!.. Госьці нарабілі гаспадыні клопату!.. Калі ласка… калі ласка… (да Фэлькі). Я вельмі вам удзячны, што праз вас я пазнаёміўся з гэтай прыемнай кумпаніяй… А пані гаспадыня — гэта ягадка!.. Проста кажучы, я шчасьліў… як кажуць пафранцузку: я вельмі кантэнты! Гм… так… таго… (курыць папіроску; усе маўчаць і глядзяць на яго з пашанай).

Пышка. А… пагода сягоньня харошая…