Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шышка. А ў майго брата быў знаёмы, дык ён расказваў…

Мацальскі. Мэдам і мэсье! Проста кажучы, я вельмі рад, што я апынуўся сягоньня ў гэтай незнаёмай, але такой вясёлай кумпаніі. Я сам чэлавек вясёлы і люблю павесяліцца, і прыйшоў-бы сюды шмат раней, каб ня служба.

Магдалена (гледзячы на Мацальскага ачараваная). Няўжож вы, пан граф, маеце службу?

Мацальскі. Ня тое, каб служба, а гэтакая… Проста кажучы, калі глядзець на справу з погляду, дык і ня служба, а гэтакая гульня, можна сказаць, пур пассэ лятан…

Магдалена. Вы, пан граф, мусіць займаецеся палітыкай?

Мацальскі. Але, і палітыкай… Бо, ведаеце, такая нуда, такая страшэнная нуда, што трэба хоць чымсь займацца, каб было весялей.

Мяшочыха. А музыку вы любіце, пане граф?

Магдалена (да Фэлькі ціха). О, гэтая ідыётка ўжо вылезла са сваей музыкай.

Мацальскі. О, вельмі!.. Асабліва вальсы!.. Як зайграе музыка: тра-ля-ля, тра-ля-ля, тра-ля-ля, дык, проста кажучы, ногі самі скачуць… (балянсіруе перад Магдаленай і пяе): Тру-ля-ля, тру-ля-ля…

Мяшочыха (ціха да Леокадыі). Ідзі бліжэй, пагавары з ім аб музыцы. Ці-ж на тое я плачу грошы вучыцельцы, каб ты стаяла як пень, не адчыняючы рот.

Мацальскі. А вось заграніцай дык я чуў не такую музыку, як у нас бывае, а такі вялізны ар-