Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 6.

Пышка, Шышка, Магдалена, Мяшочак, Мяшочыха, Леокадыя.

Магдалена (да Мяшочкаў). Просім, калі ласка, бліжэй… Вы незнаёмы? Будзьце знаёмы: пан Пышка, а гэта пан Шышка, пан Мяшочак з жонкай, панна Леакадка…

Госьці вітаюцца.

Мяшочак (пьяны). Пышка-шышка… Тынды-рынды!.. (да Пышкі). Вось, браце, калі ты гэткая шышка, дык ты скажы мне, чаму Каін Абэля…

Мяшочыха (да мужа). Калістрат! Кінь ужо, годзі!

Мяшочак (да жонкі). Ідзі спаць і не перашкаджай нам… (да Пышкі). Вось калі ты гэткая пышка, дык ты скажы мне, чаму на месяцы Каін Абэля віламі колець?.. Вось гэта табе ня шышка-пышка! Вось і разгадай, калі вучоны!

Пышка (саромліва). Я… выбачайце, панок… той таго мусіць… ня ведаю…

Мяшочыха. Калістрат! Ды кінь ты ўжо дурыць галаву моладзі сваей астраноміяй! Ім ня тое ў галаве.

Мяшочак (да жонкі). Ідзі спаць, кажу… (да Пышкі). А я вось іду па вуліцы і бачу: месяц! Ну што месяц? Гэта не ліхтарня, гэта не шышка-пышка нейкая, як ты казаў, а гэта — месяц!!.. А на гэтым месяцы што? Вось я пытаюся, чаму Каін?..

Мяшочыха (да жанчын). Выбачайце, мой муж сягоньня пры абедзе трохі выпіў, а ён як выпіўшы,