Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пышка. Але бывае пагода лепшая.

Магдалена. У нас рэдка бывае добрая пагода… А вось заграніцай дык зусім што інакшае: там заўсёды добрая пагода, гэты год цьвітуць ананасы, усе гавораць толькі пафранцузку: жэ ву зэм, жэ ву задор… а ў нас што?!

Фэлька. А ты скуль ведаеш?

Магдалена. Калі кажу, значыць ведаю.

Шышка. А ў мяне быў знаёмы, каторага брат раз езьдзіў заграніцу, дык ён казаў…

За сцэнай званок.

Магдалена (ціха да Фэлькі). Гэта мусіць ён!

Фэлька. Хіба што ён.

Магдалена (я. в.). Хадзі, разам яго спаткаем, бо мне аднэй неяк нялоўка… (да Пышкі і Шышкі). Паны выбачайце, пасядзеце адны… (выходзіць з Фэлькай).

Зьява 5.

Пышка, Шышка.

Шышка. Ты зусім ня ўмееш гаварыць з дамамі.

Пышка. Бо з ёю трудна, — бачыў, якая вучоная! Але з іншымі дык я нічога… магу…

Шышка. Але! з ёю трудна. Ты з ёю аб пагодзе, а яна табе зараз аб заграніцы — і пафранцуску!

Пышка. Француская мова страшэнна смяшная. Я раз чуў як французы гутарылі: было вельмі сьмяхотна.