Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 4.

Фэлька, Магдалена, Пышка, Шышка.

Магдалена (уваходзіць; ціха да Фэлькі). Гэта прыйшлі Пышка і Шышка… А яго ўсё няма!

Фэлька. Мне казаў, што прыйдзе напэўна.

Пышка і Шышка (у другім пакоі выціраюць ногі, смаркаюцца, папраўляюць маншэты. Пышка з кветкамі, Шышка з цукеркамі).

Магдалена (да Пышкі і Шышкі). Прашу калі ласка сюды, бліжэй…

Пышка (уваходзіць). Перш-на-перш пазвольце павіншаваць вас, пані Магдалена, з імянінамі і… ўсяго найлепшага! (цалуе Магдалену ў руку).

Шышка (увайшоўшы). Віншую вас, пані Магдалена, з імянінамі і… ўсяго найлепшага! (цалуе Магдалену ў руку).

Магдалена. Дзякую, дзякую… Сядайце, калі ласка.

Усе селі. Паўза. Раптам абодва — Пышка і Шышка разам пачынаюць казаць, але глянуўшы адзін на аднаго спыняюцца і саромюцца.

Пышка і Шышка. Пагода сягоньня харошая…

Магдалена. Што вы казалі?

Пышка. Гм… таго… як яго?..

Шышка. Мы кажам, што пагода сягоньня харошая.

Магдалена. Ну… так сабе…

Паўза.