Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Магдалена (ўсхапіўшыся). Ах! нехта ўжо прыйшоў! (выбягае праз сярэднія дзьверы).

Гаўдэнт (апранаецца і бармоча пад нос). Жыві сам, жыві задор… Карнішон, кілёмэтр!.. (глядзіць у люстэрка).

Зьява 2.

Гаўдэнт, Магдалена, Фэлька.

Магдалена (уваходзячы з Фэлькай). Прыгожы, прыгожы, няма што глядзець!.. Ну, бойся-ж Божа! Калі-ж ты нарэшце пойдзеш?..

Фэлька (падае руку Гаўдэнтаму). Добры вечар, пан Гаўдэнт!

Гаўдэнт (да Фэлькі). Добры вечар… (да жонкі). Іду ўжо, пабег ужо, толькі ты, коцік, не крычы!.. (пайшоў праз кухню).

Магдалена (яму ў сьлед). Толькі памятай: добрага, загранічнага, францускага!..

Зьява 3.

Магдалена, Фэлька.

Магдалена (да Фэлькі). Ну, ну? чаму не прыйшоў?

Фэлька. Я бачылася з ім сягоньня… Казаў, што напэўна прыйдзе, але крыху пазьней бо мае якуюсь важную справу… Але, ведаеш? тады, як я была з ім у кінэматографе і мы спаткаліся з табой, я пасьля тады сказала яму ўсё. А ён кажа: „у мяне заўсёды так; адзін раз у Парыжы — кажа — адна графіня так была ўва мне закахаўшыся, што з