Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I.

Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і г. п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.

Зьява 1.

Гаўдэнт і Магдалена.

Гаўдэнт (чэлавек немалады, лысы, вусасты, сядзіць ля століка. Твар яго намазаны мылам. На століку люстэрка, — Гаўдэнт голіцца).

Магдалена (у другім пакоі парадкуе на стале талеркі. Пасьля ўваходзіць на сцэну). Вось! — якраз знайшоў час галіцца! Зараз ужо пачнуць зьбірацца госьці, а ён сядзіць, як налпа, вымазаны мылам! Фу!

Гаўдэнт. Не было калі, коцік-Магдзя!.. Але я хутка, — толькі ты не крычы, калі ласка, бо рука ў мяне дрыжыць, парэжуся.

Магдалена. Скажы мне, нашто ты накупіў гэтулькі гарэліцы?!.. Каб хаця адну бутэльку віна, а то толькі гарэлка!

Гаўдэнт. Для баб ёсьць салодкая.

Магдалена (дразьнячы яго). Але! „Для баб! для баб!..“ А вось можа прыйдзе нейкі… лепшы госьць, тады што яму дасі?