Зьвернем так-жа чытачоў і на новыя зыходзючыя, або штораз то больш разгараючыя зоркі нашага літэратурнага неба, якія аднак-жа яшчэ не саўсім аформіліся, дзеля чаго вынясеньне аканчальнага прысуду аб іх літэратурнае творчасьці і правільнае ацэнкі яе трэба яшчэ пачакаць колькі гадкоў.
Успомнім тут і пра найлепшыя творы нашае перакладнае літэратуры. Творчасьць Савецкай Беларусі дамо асобна.
У праграме гэнай агранічываемся толькі да новае беларускае літэратуры.
Праграма чытаньня з новае беларускае літэратуры (XIX-га і пачатак XX-га стагодзьдзя).
I. Беларускія клясыкі (найлепшыя аўтары) і іх галоўныя творы.
Вінцук Марцінкевіч. Паэмы; 1) „Гапон“, 2) „Купала“, 3) „Шчэраўскія дажынкі“, 4) „Вечарніцы“ (2) і 5) „Пан Тадэуш“ (пераклад 2 першых песьняў).
Францішак Багушэвіч. Зборнікі вершаў: 1) „Дудка беларуская“ і 2) „Смык беларускі“.
Ядвігін Ш. Зборнік новэляў: 1) „Бярозка“ і „Васількі“, „Успаміны“ (мэмуары прозай).
Янка Купала. Драматычныя паэмы: 1) „Сон на кургане“ (2 абр.) і 2) „Адвечная песьня“ (12 абр.). Драмы: 1) „Раськіданае гняздо“ (5 акт) і 2) „Паўлінка“ (2 акт.). Пьеса „Тутэйшыя“ (4 акт.).[1] Зборнікі вершаў: 1) „Шляхам жыцьця“ і 2) „Спадчына“.[1]
Якуб Колас. Зборнік вершаў: 1) „Песьні жальбы“ і 2) „Водгульле“.[1] Паэмы: 1) „Сымон музыка“ і 2) „Новая зямля“.[1] Зборнікі апавяданьняў прозай: 1) „Родныя зьявы“ і 2) „Казкі жыцьця“[1] (альлегорыі). Повесьць: „У палескай глушы“.
Зьмітрок Бадуля. 1) „Абразкі“ (імпрэсыі прозай), 2) „На зачарованых гонях“ (зборнік апавяданьняў),[1] 3) „Пад родным небам“ (зборнік вершаў).[1]
Максім Багдановіч. „Вянок“ (кніжка выбраных вершаў).
Алесь Гарун. „Матчын дар“ (зборнік вершаў),
Цішка Гартны. 1) „Хвалі жыцьця“ (драма ў 3 акт.).[1] 2) „Сокі цаліны“ (раман ч. I.)[1] і 3) „Песьні працы і змаганьня“.[1]
Констанцыя Буйло. „Курганная кветка“ (зборнік вершаў і сцэнічных твораў).
Натальля Арсеньнева. Дробныя паэзіі. Пераклад вершаў „Дзяды“ А. Міцкевіча.
Творы гэнае выдатнае песьняркі беларускай — як гэта ня дзіўна! — дасюль яшчэ ня выдрукаваны асобнай кніжкай і бадзяюцца па рожных календарох беларускіх, газэтах ды журналах.
Францішак Аляхновіч. Драмы: 1) „Няскончаная драма“ (2 акт), 2) „Страхі жыцьця“ (3 акт), 3) „Цені“ (3 акт). П‘есы: 1) „На Антокалі“ (3 акт.), 2) „Манька“ (4 акт), 3) „Пан Міністар“ п‘еса-сатыра (3 акт.). П‘есы гістарычныя: „Бутрым Няміра“ (2 акт.) і 2) „Базылішк“ п‘еса-казка (3 акт.). Камэдыі: 1) „Птушка