Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗРОК У БУДУЧЫНЮ.

Калі зрок ськірую ў дарогу стагодзьдзяў
І дзеяў вяковых адкрыюцца далі —
У часу залівах я бачу разводзьдзе
І чую стагодзьдзяў таёмныя хвалі,
Што шумамі пены нясуць ўсьцяж навіны
Для нашай Краіны.

І бачу тады, як наш Край весяліцца,
Як кветкамі волі красуюць палеткі,
Як ў попеле зьдзекаў няволі крыж тліцца,
На могілках гнёту сьпяваюць як дзеткі,
Душой адчуваю я гэныя песьні
На волі прадвесьні.