Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А вясковыя асілкі,
Знаўшы долю яе горку,
занясьлі аж на магілкі,
Пахавалі на прыгорку.
І пакінула гаротна
Сваю хатачку крывеньку
І Настульку ў вязьніцы —
Яе дочку маладзеньку.
А цяпер ў тэй хаціне
Не чуваць жывога духа,
У куце на павуціньне
Ня дундзіць там нават муха.
Часам толькі вірабейка
Шчабятліва тут заўецца,
Або сумная жалейка
З вёскі рэхам адаб‘ецца.
Або ластаўкі рупліва
Робяць гнёзды і лятаюць
І галосяць шчабятліва,
Гэту хатку ажыўляюць.
А у ночы хто праходзіць
Гэту хатку абмінае,
Бо штось жудасьць тут наводзіць,
Кожны страх чагосьці мае.
А страшко суседу, сваьцці
І ўсёй вёсцы ўжо разносіць,
Што ня раз ён чуў, як ў хаце
А паўночы хтось галосіць.
А хто мае страха вочы —
Зараз кажа: гэта знача,
Дух бабулькі а паўночы
Над Настулькай долі плача…
Ой, ты хатачка крывенька,
Ці дажджэсься гаспадыні?
Яна квола, маладзенька
у вязьніцы можа згіне?!