Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А судзьдзі паперы ўзяўшы
На параду йшлі паважна,
А пасьля назад прышоўшы,
Пачалі чытаць уважна.
У канцы… паслухай дружа:
Усім прысуд апавясьцілі,
Што яго на летак дужа
у вязьніцу засудзілі…
А Настулька асталася
Сама, бедна, як калочак,
І да дзеяньня ўзялася,
Як вучыў ей дружочак.
Але думаеш, мой браце,
Было суджана Настульцы
Жыць шчасьліва ў сваей хаце,
Памагаць сваей матульцы?
Не. За тое, што хацела,
Каб народ меў шчасьце, волю
І Настулька наша мела
Свайго міленькага долю.

V.

А цяпер, чытач цярплівы,
Хочаш ведаць аб бабульцы,
Аб старэнькай і руплівай
Тэй Настулечкі матульцы?
Нейкі час яшчэ тут была,
Прабавала з працы жыці,
Потым з торбачкай хадзіла
На жыцьцё ў другіх прасіці.
Ад тугі, ад цяжкай працы,
Ад няшчасьця таго злога
У нябесныя палацы
Была ўзята аж да Бога.