Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І калі адзін з паночкаў
Палажыў на плечы руку,
Наш Амброжы быццам дошкай
Даў яму так аплявуху.
Тут Абмрожы — бойкі волат,
Частаваць хацеў другога,
Але ўчуў Настулькі голас:
Супакойся, бойся-ж Бога:
Ты-ж ня злыдзень, знаюць людзі,
Ня крыўдзіцель нейкі дрэнны;
Тут памылка мусіць будзе:
Ты-ж ёсьць добры і сумленны.
І хлапец апамятаўся,
Як учуў Настулькі гукі
І ўжо на‘т не спраціўляўся
Ланцугі ўзлажыць на рукі…
Павязьлі яго паночкі.
Сакала злавілі ў клетку.
На дарогу Наста трошкі
яму дала хлеба і кветку.

IV.

За сталом сядзяць паважна
І судзьдзі і пракуратар;
у папер глядзяць уважна—
Тут і сьведка правакатар…
Ды чытаць пачалі многа,
Што Амброжаму ўпісалі.
Столькі ў думцы ня меў злога,
Сколькі тут яму чыталі…
У канцы дазвол дастаўшы
Ў абарону прамаўляці,
Наш Амброжы, з лаўкі ўстаўшы
Так пачаў судзьдзём казаці: