Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не адну яны хвіліну
гаманілі між сабою
Аб Старонцы, аб нядолі,
Аб народзе так няшчасным
Аб яго духовай болі,
Што цярпіць у краю ўласным.
А Настулька яго словы
Ўсе да сэрца сабе брала
І ў душы ўжо на‘т аковы
Свайго Краю яна рвала.
І што вечар спатыкалісь,
І сядзелі тут на прызьбе,
Пешчатліва прытулялісь,
Прыракалі жыць у дружбе.

III.

Цёплы дзень вясны прыгожай
Скончыў працу ўжо сьвятую
І пашоў ён з моцы Божай
У старонку дзесь другую.
Сонца села за гародам.
Дзесьці там ўжо заначуе,
На дабранач прад заходам
Небасхіл яно цалуе.
Завялі свой говар жабы
І дзяргач ім дзесь ўтаруе;
Ўжо вячэру вараць бабы,
А ня сьпіць зязюлька, куе.
Вечар. Спаць пашлі старыя,
Каб назаўтра борзда ўстаці;
Толькі хлопцы маладыя
І дзяўчата ня йдуць спаці,
А сядзяць сабе на прызьбе
І жартуюць, і сьмяюцца,
А іх сьмехі ў ночнай цішбе
Аж за вёску дзесь нясуцца.