Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПУСТАЯ ХАТКА.

Каля выгана за вёскай
Стаіць хатачка крывенька,
Вокны ў ёй—забіты дошкай,
Спарахнела сама ўсенька.
Пры ёй—дрэўца, кусьцік рожы,
паламаны ёсьць платочак,
быў калісь, відаць, прыгожы
І прытульны тут садочак.
Каля зрубу тэй хацінкі
Зельле дзікае ўзраслося;
Ня чуваць пры ей жывінкі,
Толькі ластаўкам удалося
Гнёзды тут сабе зрабіці.
Пуста так стаіць тут хатка
І няма каму ў ёй жыці,
Бо… паслухай мой ты, братка:
Тут калісь жыла бабуля
Так як хатка ўжо старэнька,
І дачка яе Настуля,
Шмат прыгожа, маладзенька.
Яна, дзеўча як малінка,
Прыбірала гэту хатку,
Працавала, як пчалінка
І любіла вельмі матку.
І жыла бабулька сіва,
Пры харошай тэй Настульцы
І яна была шчасьліва
І хапала есьць бабульцы.
Але трэба было долі
Гэткай горкай і няшчаснай,
Што ня стала ўжо болей
Тэй Настулькі—зоркі яснай.