НАШ ДУХ.
З доўгай, крыўднай болі, Вечнае бяды Вырвецца да волі Дух наш малады.
Клічам да змаганьня Край ускалыхне, Ўсіх да абьяднаньня Дзейнасьцю папхне.
Будзе ён бадзёра Волю галасіць І сьпякоту гора Вераю гасіць.
Вузел злы развяжа, Горда ўзьніме сьцяг, Нам усім пакажа Долі нашай шлях.