Як сіла варожа
Н нас пачне зьвягу
І путы наложа
На нашу адвагу,
І сьцісьне нас крыўдай
Балюча і цьвёрда —
Трымаймася горда.
Калі вораг рукі
Нам сьцісьне ў кайданы
І кату на мукі
Мы будзем адданы;
Захоча зламаць нас
Усіх злыдняў орда —
Трымаймася горда.
Калі сьмерць загляне
Нам страхам у вочы
І клікаць нас стане
Да вечнае ночы;
Калі капцюрамі
Усьцісьне нас цьвёрда —
Трымаймася горда.
|