Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУДЗЕШ НЕЗАЛЕЖНАЙ.

Няшчасныя дзеі цябе гартавалі
І сілу давалі ў нядолі бязменнай—
Ты мусіш паўстаці мацнейшай ад сталі,
І быць незалежнай.

Хаця-б Цябе пекла ўсе сілы тапталі,
Трымалі ў няволі рукою жалезнай —
Ты мусіш паўстаці мацнейшай ад сталі,
І быць незалежнай.

Раней ці пазьней, Ты зьбярэш свае роты
І пойдзеш у бой аканчальны, вызвольны.
Тады сьвет пачуе маланкі—грымоты
З пяруноў, што пусьціць народ паднявольны
І злыдняўску страшну пачуе сьвет зьвягу,
І зьдзіўлена ўбачыць працоўных адвагу,
Што сьцяг свой крывавы адважна паднялі
І пліту няволі звалілі жалезну.
Тады Ты паўстанеш мацнейшай ад сталі,
Каб быць незалежнай.