Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
III.ДЛЯЯЕ.



З зорак усходніх, заходніх, з бліскучай
маланкі выткаў-бы шаты,
З сонца і кветак-пралесак карону
вяночак зьвіў-бы Табе я.

З пальмаў, з цыпрысаў сьвятліцу ў цьвітучай,
цяністай строіў-бы кнеі;
Воблачак зьняў-бы на трон з небасклону,
3-пад сонца пышны, багаты.

Шоў-бы ў палац панаваць з каралеўнай,
царэўнай яснай тады я, —
Славіць, шчасьлівіць сваю маладую,
сьвятую песьняй няпетай.

Сэрцавы струны зьвінелі-б нязьвеўна,
павеўна гымны жывыя;
Казку тварыў-бы з табой залатую —
такую, як думка гэта.