Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Явар.

За пакутнай за гарою
Ўзьнесься явар адзінокі,
І ківае галавою,
Ўсё ківае ў сьвет далёкі.

Колькі, бедны, крыўды мае?
Колькі жалю ў гальным шуме:
Хто падгледзе, ўсё згадае,
Ўсё працуе ў соннай думе?

Смуцен явар. Змагаць — біцца
Сіл замала з непагодай —
Па лісточку, па галінцы
Ўсё губляе з кожным годам.

Гэй, і явар жыў на дзіва,
Паглядаў у сьвет з адвагай,
Быў ён князем гэтых ніваў,
На ўсім сьвеце меў павагу.

Ад узгорка, да узгорка —
Ці там сонейка, ці вейка,
Ці-та соладка, ці горка —
Помне явара жалейка.

І ў дзень будні і ў нядзелю
Ён з людзямі са сваімі.
Колькі песень аб ім сьпелі?
Колькі ў песьнях яго імя?

Зьбеглі леты за лятамі.
Як ня нашы, нашы песьні;
І мы самі, як ня самі.
А наш явар? Аж балесьне…

За пакутнай за гарою
Плача хмурны, адзінокі,
І ківае галавою,
Ўсё ківае ў сьвет далёкі…