Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.ПАМЕЖАХРОДНЫХ



Па межах родных і разорах,
Пад небам зводна-неспагадным,
Спакоем воджаны век здрадным,
Сную, і нейкі са мной шорах.

Са мной, за мною усьлед сум-вораг
З глухім нашэптам няпрынадным: —
Як ты ні хочаш быць праглядным,
Сягоньня ўсё тут — як і ўчора-х!

Усё жыве тым самым богам, —
Так сама шумнае прадвесьне
Усей ня зводзе з гоняў плесьні…

Араты ўсход нясе адлогам: —
Курган чапаючы нарогам,
Ня ўспомне прадзедавай песьні.