Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Па сьцежках гэтых ходзяць
У лапцях нашы людзі.
Гэй! хто ім сьцежку ўскажа,
Што весьці к шчасьцю будзе?..


Варажбітка.

М. Канапніцкай.

Вецер коціцца па полю,
Жытні колас гнецца прытка;
Гэй, цыганка-варажбітка,
Варажы мне маю долю.
Варажы яе з чырвонай
Зоркі, што над хатай льсьніцца,
З таго шуму, што так мчыцца
Ад дубровы ад зялёнай.
Варажы з рукі яе мне,
З рукі правай, мазалістай,
І з крынічкі таей чыстай,
Што бурліць так па каменьню.
Варажы мне добрым словам
З тэй вясёлкі многакветнай,
І з тэй кнігі, з тэй прасьветнай,
Што аб шчасьці кажа новым.
… Тваей долі няма ў кнізе,
Ні ў вадзіцы, ні на небе,
Толькі ў чорным тваім хлебе,
Толькі ў світцы, рванай рызе.
Ні на зорку залатую,
Ні з крыніцы шумнай чыстай,
А з рукі тэй мазалістай
Мужыку тут варажу я.
Ой, ты будзеш, будзеш панам,
Ні то князем, ні гэтманам:
Тваё царства ўецца кругам,
Дзе ні пройдзеш толькі плугам.
Бачан будзеш ты ў чырвені,
Што з крывавым потам льецца,