Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/256

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Адсякалі зубамі, прыбівалі штамплямі
Жмені пораху й шроту удвое.

— „Пане! — так казак кліча, — нейкі чорт мною смыча,
Не магу я застрэліць тэй дзеўкі:
Як свой курак адводзіў, я ўздрыгнуў бы’ на лёдзе,
І зьляцела сьляза да панэўкі“.

— „Ціха!… Кінь, хаме, кракаць, я научу цябе плакаць…
На, тут з порахам гданскім сакеўку;
Ўсып падпалу — а жыва, ногцем шчысьці красіва,
Ды ў свой лоб стрэль ці ў гэтую дзеўку.

Ўправа… вышай… памалу… жджы майго самапалу:
Жаніха перш зьмяту назаўсёды!…“
Ўзьвёў казак курак, сцэліў, не чакаючы стрэліў,
І ўгадзіў ў самы лоб ваяводы.


Тры дарогі.

М. Канапніцкай.

Ідуць тры сьцежкі з хаты
На долю і нядолю:
Ідзе адна, дзе пану
Людцы пахаюць поле;
Налева ад хаціны
Ідзе ў карчму другая,
А трэцяя — к магілкам,
Дзе брат наш спачывае…
Ад цяжкай працы, поту
Адна расіцай сьвеціць;
Хто па другой праходзе,
— З бацькоў сьмяюцца дзеці;
Палын расьце на трэцяй,
І наспы вышай, ніжай,
І плача там бярозка,
І крыж стаіць на крыжу…