Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
VII.ПЕРАКЛАДЫ З ПОЛЬСКАЕ МОВЫ.



З Канрада Вальленрода.

А. Міцкевіча.

Сто лет мінала Крыжацкай навале,
Як кроў з паўночных смактала паганаў.
Прусы ўжо шыі ў ваковы згіналі
Або ўцякалі з радзімых палянаў;
Немец за ўцёкшым пускаўся ўдагонкі,
Нішчыў да самай літоўскай старонкі.

Літвінаў дзеліць ад ворагаў Нёман:
З аднаго боку льсьняць стрэхі сьвятыняў,
I лесу — схову багоў — чуваць гоман;
З другога — ўбіты на ўзгорку пустыні
Крыж, знак нямецкі, рад к небу сягнуці,
Грозна пільнуе літоўскіх загонаў,
Якбы ўсю чыста зямлю Палямона
Хацеў-бы зьверху здушыць, загарнуці.

Гэтта літоўскай сям‘я маладзежы
Ў шапках бабровых, ў сьвітках мядзьвежых,
З лукам праз плечы, з страламі пры боку
Снуе і сочыць за Немцам здалёку;
А там — няскратна, ў збраеньні каваным
Немец сядзіць на кані асядланым,