Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Векавечна ў руцэ аднэй сонца трымала,
Пяруны у другой руцэ мела:
Іншы раз ціхім сонцам зямлю абнімала,
Іншы раз пярунамі шумела.
Патрасала пасады, скідала кароны;
Тым, другім была каменем-хлебам,
Выдавала народам старыя законы,
Кіравала зямлёю і небам.
Не адзін аб ёй ведаў і разам ня ведаў,
Чуй ня чуў аб ёй, бачыў — ня бачыў,
Кожны толькі яе падпільноваваў сьледу,
Плакаў, выў, як было што іначай.
Весьці толькі ішлі, як туманы, і вялі
Ў самасейным паходзе сталецьцяў,
Што пранікнуць яна можа ў тайныя далі
I адкрыць сьветы новыя ў сьвеце.
Гэткай паняй ясьнела у хораме зорным
Царауладнай і разам няўладнай;
Белым шляхам адных, а другіх шляхам чорным
К царству, к рабству вяла беспраглядна.
Тры браты, што пуці чараўнік тры адмерыў,
Захацелі знаць, хто ім што зрэпіў, —
Захацелі ў Судзьбіны даведацца меры,
Як жыць лепей, памерці як лепей.

IV.

Трох братоў, сваёй кожны дарогай-пуцінай
Наблудзіўшыся, выхад спаткалі:
Ім саветы далі назаўсёды ў Судзьбіны,
Як трымацца саветаў, сказалі.
Першы брат ад яе меў наказ незабыты:
— Не здарма быць хацеў царам ночы,
І сваіх і чужых расьпінаў на крыжы ты;
Крыўдай праўдзе сьмяяўся у вочы.
Бачыш зоры і сонца вясёлае бачыш?
З імі рвіся ўсім сэрцам зраўняцца,
А як сьлед свой зарнічным сьвятлом абазначыш, —
За табой кінуць зморы ганяцца.
Хочаш цішы прытульнай і ласкі патольнай,
Збудаваць Божы быт на пакутах, —