Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


…Свой напеў галасіла прадвесьне людзям,
Крутавата на вёсцы прыходзілась нам:
Тым няхват хлеба, корму, — падаткі другім
І той сон і спакой аднімалі зусім.
І стары мой у гэтым нічуць не адстаў:
Ледзь хадзіў, уздыхаў, штось пад нос барматаў.
Што рабіць? Ёсьць Красулька — жывёлка адна,
Трэба ў горад, на торг, — няма рады, бяда!
Сьлязіну-гарчыню абмахнуў рукавом,
За вяроўку, за цёлку, ды марш пехатом.
Толькі робіцца цёмна ў вачох бедаку:
І чаму-ж так усё ня ручыць мужыку?
Вось і горад. Красульку таргуюць, прадаў,
Барыш лоўкі папіў, грошы добра схаваў,
Машыруе дамоў, падпявае з нуды, —
Хоць на час адкупіцца ёсьць чым ад бяды.
Многа зьвера у пушчы у цёмнай снуе,
Болей злыдняў між намі ё, людзі мае!
Многа сьцежак-дарожак ля нас лягло тут,
Толькі з іх мужыку — адны мукі і блуд…
Ужо ладна за горад стары адыйшоў,
Тут за пазуху зірк: што схаваў — не знайшоў!
Ні кароўкі ні грошы няма ўжо, няма…
Не бяда: дзяга ёсьць, ёсьць пацеха адна!
Мы з дарогі чакаем — і маці і я;
Дзень, другі ня відаць, ажно трэцяга дня
Слых пашоў па сяле, што ў лясочку пятлёй
Хтось закончыў жыцьцё — гэта быў… гэта мой…
Гэй, што сьпіш там, шынкар? Эй, сякі ты, такі!
Болей водкі — п’юць, знай, не здарма бедакі!
Ня нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць,
Налівай, выпівай, каб ня чуць і ня знаць!..



У Піліпаўку.

… Помню, ў Піліпаўку гэта было.
Ой, спаганяў сьнег ахвоту!
Долы, дарогі як ёсьць занясло;
Гурбы, як горы, ля плоту.