|
Што заснуў там, шынкар? Гэй, сякі ты, такі!
На стол чаркі! П’юць, знай, не здарма бедакі.
Ня нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць,
Налівай, выпівай, каб ня чуць і ня знаць!
Ты, музыка, настрой нам скрыпулю сваю,
Я пад звон гулкіх струн аджыву, запяю!
Толькі рэж — не жалей, агнісьцей, весялей,
Так ад самай душы, ад збалелых грудзей!
Сірата я — сягоньня дзе гляну — вазьму.
Калісь бацьку я меў, пакой вечны яму;
Цягавіт быў, ня раз не даспаў, не даеў,
Жаль старога — ня ў час ён душой загавеў…
Дзе за вёскай пуціны ідуць на-крыж дзьве,
Там гурбок ты убачыш у цёмнай траве;
Там бярозка, пасаджана мною, шуміць,
Салавейка вясной там сьпяваці ляціць…
|