Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


На дзеле — кожны йшчэ слугой,
„У думках — вольныя ўжо людзі;
„Над сэрцам іх, над іх душой
„Наш дух лунаці вечна будзе.

X.

„Вы, другі верныя, ганцы,
„Як летась, сёлета, налета
„Ўсе пагранічныя капцы
„Абходзьце зноў з маім прыветам.
„Гусьлямі, лукам і сьвятлом
„Будзіце, клічце і сьвяціце,
„І так спануйце іхнім сном,
„Каб сон іх шчэз і ўсталі жыці.
„А покуль поўнач ня прыйшла,
„Вясьці бяседу будзем далей;
„Засядзьце ўсе кругом стала,
„Хай зазьвініць віно ў крыштале.
„А чарку першую ўзьнясём
„За цень мінуўшчыны у сеці,
„Другой к цяпершчыне прап’ём,
„Праславім будучыну трэцяй“.

XI.

Садзіцца княжна, князь, кругом
Садзіцца вольная дружына;
Шуміць бяседа за сталом,
Плыве часіна за часінай.
I разгараецца ясьней
Паходня радасьці забытай,
І сьветазарнасьцяй сваей
Вясёлкі сее самавіты.
Ямчэй нацягваецца лук,
Цэль расьсякаюць агнястрэлы,
Дрыжыць паўчына і павук,
Дрыжыць прыблудак ачарнелы,
Рахкочуць гусьлі звон-у-звон,
На бел-сьвет розгалас нясецца,
Як бел-сьвет, коціцца разгон
І ў думцы казкай раздаецца.