Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


„Гасьця ты маеш у сябе: замёрз, і есьці пэўне хоча, —
„Заняцца шчыра мусіш ім, каб не пракляў цябе і ночы“.
Пачуў, стаў весел галубок, ад радасьці аж як ня плача.
Сьпяшыць гасьцю служыць, пытаць, якую той цярпіць нястачу.
„Я зьмёрз“, гавора той яму. Галуб рад памагчы ў прыгодзе:
(Бо й дрэва ў цень хавае свой таго, хто навет сеч прыходзе).

VI.

Гальлё сухое і лісткі зьбірае, колькі сілы мае,
Кудысьці зьлётаў па агонь, разьвёў і госьця ўзноў пытае.
А паляўнічы да яго: „Дай есьць, галодзен я сягоньня“.
Тут бедны галубок схмурнеў: ня знае, дзе яду спагоне.
То-ж ён паптушаму жыве, жыве там, што пашле здарэньне;
Няма запасу ў галубка. А госьць ня можа знаць цярпеньня.
Падумаў трохі галубок і штосьці выдумаў такое…
„Спакоен, кажа, госьцік, будзь, і голад твой я заспакою.“
Сказаўшы гэта, над агнём тры разы эвольна акруціўся,
І, як маланка, як страла, ў вагонь, як ёсьць, жыўцом зваліўся…
Ўстрос паляўнічым страх і жаль; дае зарок ня жыць так болей:
Спаліў прылады ўсе свае, галубку выпусьціў на волю.

VII.

Дый воля ўжо ёй не ў карысьць. Сядзіць і сумненька бядуе:
„І лес, і сонца, і прастор мяне ня цешаць маладую.
„Дружок ужо на сьвеце тым; з кім варкаваць, як даўней, буду?
„Нядолю-долю з кім дзяліць?.. Жыцьцё ўжо мне няспыннай
жудай.
„Пайду за ім, пайду к яму. Прыймі мяне к сабе, мой любы!“
І з гэтым словам, як і ён, звалілася ў вагонь-загубу.
Яшчэ больш паляўнічым тут затрэсла скруха-няціхота:
Лавіці птушкі у сіло навек адпала ўжо ахвота.
Пакуце здаўся за грахі: узьдзеў пакутны ўбор жабрачы…
Ракой ідзе — ня п’е вады, у лесе птушкі — як ня бача.
Аж так дабрыў, дзе лес пылаў… Ўляцеў і сьледу не заставіў…
Па сьмерці ўбачыў галубкоў паміж сьвятых на небе ў славе.
...............................
Ўсю гэту повесьць знаем мы аб галубкох і паляўнічым
3 Магабгараты, кнігі Інд, якой лет тысячы тры лічым.