Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Два мужыкі і глушэц.

Байка.

Неяк раз вясной
На балоце, над ракой
Глушэц на елцы засядаў
І сам з сабою талкаваў.
А ведама усім,
Што з мясам гэты птах сваім
Бывае дарагім.
Дык вось, два мужыкі-панове,
Якбы ў змове,
Той з аднаго, а той з таго канца
Аблаву робяць на глушца.
Так падцікаюцца ўсё бліжай, бліжай —
І той, і той на птушку пальцы ліжа!
Аж так і згледзіў таго той
І, як на ліха, ў спор з сабой:
„Куды ты лезеш, тонканогі?!“ —
Шапнуў Іван з сваей дарогі,
Рукі нялёгкай чалавек,
З якой слыве свой цэлы век. —
„Да гэтай птушкі мне закон,
„А ты, гультай, адгэтуль вон!“
— „Ня твой, а мой! — сапе пан Ежы, —
„К яму мой сьлед стары, а твой, гад, сьвежы!
„Я маю з прадзедаў адвеку
„Над гэтай пусткаю апеку!“
— „Ня ты, а я тут пан!“ —
Гукнуў ужо Іван, —
„Віш, ты: абраўся „сямідзёньнік“!“
— „А ты што лепшае, „казёньнік“?!“ —
Кідаюць стрэльбы і за грудзі
Ўзяліся людзі.
І што-ж будзе?…
Глушэц на гэты іхны шум,
Што вёў так шчыра з кумам кум,