Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Памяці Мар’і Канапніцкай.

І зыйшла ты, пясьнярка народаў,
Божы сьветач жывых пакаленьняў,
Ў новы край невядомага быту
Ад жыцьцёвых няпраўд і цярпеньняў.
І пакінула загадку сьвету —
Ўсім няшчасным і зблізка, і з далі:
Ці-та сонца зайшло назаўсёды,
Ці ім долю мо’ іх пахавалі?..
Бо як песьня твая ўсемагутна,
Безгранічна зьвінела, будзіла, —
Так няма ні граніцы, ні меры
Ўсей жальбе над тваею магілай.
І хаця сэрца сьціхла, заныла,
Хоць, як зоры, ўжо вочы ня сьвецяць, —
Голас думак тваіх яшчэ будзе
Не з адным гаманіці сталецьцем.
Дух твой з сьветласьцяй неба зыльецца
І з праменьнямі сонца сьвятога,
Сьлёзы-росы высушаваць будзе
І паказаваць к праўдзе дарогу.
Памяць насып-магілку ўхарошыць
З жывых кветак рукою сірочай,
Як квяцісты былі Твае песьні
Сярод земскай і сьцюжы, і ночы.
А з мільёнаў грудзей набалелых
Плыці ўздох з века ў век не пакіне
Па заступніцы ўсіх нешчасьлівых,
Па вялікай Пясьнярцы-Княгіні.



Ігнату Буйніцкаму.

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром з ім ходзіць.