Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1923).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
V.СВАІМІЧУЖЫМ.



Ужо днее…

3-над сонных вод Нёмна, з-пад хвой Белавежы
Суседзі, суседкі, вітаю я вас!
Блудзіла я доўга па рытвах, па межах,
Аж сьцежку-дарожку знайшла во хоць раз.

Хоць, пэўна, вы знаеце, хто я такая,
Якім правам тут перад вамі стаю,
Дзе дом мой, народ мой, — з якога я краю, —
Паслухайце смутную повесьць маю.

З канца у канец, дзе загнанае слова
Зьвініць беларуса, — ўладаньне маё;
Шмат сотняў таму лет у хаце вясковай
Ўзяла і праводжу сваё я жыцьцё.

З-пад гэтай хаціны па выдмах нязнаных
Ганялі, чаго ня згубіла, шукаць.
Глядзеце: во рукі і ногі у ранах,
А раны на сэрцы — каму-ж іх паняць?!

Па грудах, каменьнях хадзіла я босай,
Крывёю чырвонай дабрыла зямлю;
На шаты мае паглядалі з’укоса
І песьню з насьмешкай віталі маю!